Музей крыміналістыкі

Экспазіцыя «Музея крыміналістыкі» створана на базе «Гомельскага абласнога музея ваеннай славы» па вул. Пушкіна д.1, у 2010 г. Музей прысвечаны гісторыі барацьбы са злачыннасцю на Гомельшчыне ў 1917—2000-я гг. Тут можна ўбачыць узоры зброі, міліцэйскую амуніцыю і рыштунак, фрагменты кабінетаў эксперта-крыміналіста і следчага канца ХХ ст., матацыкл «Урал», абсталяваны сігнальнымі і гукавымі прыладамі, наборы адмычак для выкрыцця замкоў, а таксама падробленыя дакументы і грашовыя знакі, канфіскаваныя ў злачынцаў. Наведвальнікі могуць даведацца аб розных экспертызах, якія праводзяцца праваахоўнымі органамі для раскрыцця злачынстваў.